MENU

06:10
Анлайн-сход беларускага выканкама

   9 чэрвеня, Мінск. /Інформбюро МГС КНДР - ЧЗТБ/   

 

[English] [Русский] [Беларуская]

 

4 чэрвеня 113 года чучхэ (2024) прайшоў online - сход прысвечаны 87-й гадавіне з дня пераможнага рэйду буйных фарміраванняў рэгулярных узброеных сіл Карэйскай Народна - Рэвалюцыйнай Арміі пад камандаваннем Вялікага правадыра карэйскага народа таварыша Кім Ір Сена ў Пачханбо.

У сходзе прынялі ўдзел кіруючыя работнікі Групы салідарнасці з КНДР (Рэспубліка Беларусь), у тым ліку таварышы Клім Бельскі (кіраўнік арганізацыі), Філіп Коласаў (2-гі сакратар па ідэалогіі) і Дзмітрый Матаеў (2-гі намеснік кіраўніка).

Таварыш Бельскі зачытаў ідэалагічны матэрыял, які апавядае аб значнасці дадзенага рэйду пад кіраўніцтвам таварыша Кім Ір Сена, для рэвалюцыйнай справы вызвалення Карэі ад прыгнёту японскага імперыялізму з наступным здабыццём карэйскім народам суверэннай дзяржавы, у якім будзе адсутнічаць эксплуатацыя чалавека чалавекам і будзе ўсталяваны сацыялістычны лад.

Як вынік можна з законным гонарам сказаць, што перамога ў баі ў Пачханбо, якая ўвагнала ворага ў паніку, натхніла ўсіх карэйцаў падняцца на святую барацьбу за незалежнасць Радзімы.

Факел, узняты ў небе над Пачханбо, бліскуча ўвасобіў у сабе ідэі Кім Ір Сена аб нацыянальнай самастойнасці і прыярытэце зброі дамагчыся вызвалення Радзімы толькі сіламі самой карэйскай нацыі без апоры на чужыя сілы. Гэты факел разгарэўся бурным полымям, якое спальвала японскіх імперыялістаў і прывяло да ажыццяўлення гістарычнай справы вызвалення Карэі.

Пасля бою ў Пачхонба прайшло 87 гадоў. Але карэйскі народ дагэтуль глыбока асэнсоўвае незгасальныя заслугі Кім Ір Сена, які прынёс світанак адраджэння нацыі ў тыя змрочныя гады, і перадае іх з пакалення ў пакаленне.

Category: Беларуская Група салідарнасці з КНДР | Views: 202 | Added by: redstartvkp | Tags: DPRK ISG
Total comments: 0
avatar