MENU

16:23
Таварыш Бельскі наведаў Амбасаду КНДР у Рэспубліцы Беларусь

   1 сакавіка, Мінск. /Інфармбюро МГС КНДР — ЧЗТБ/   

 

[English] [Русский] [Беларуская]

 

21 лютага, Кіраўнік беларускага выканкама Міжнароднай Групы салідарнасці з КНДР (МГС КНДР) таварыш Клім Бельскі наведаў амбасаду Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь з нагоды Дня Зоркі. Кіраўнік беларускай арганізацыі ўсклаў кветкі да партрэтаў вялікага правадыра таварыша Кім Ір Сена і вялікага кіраўніка таварыша Кім Чэн Іра у знак глыбокай павагі.

Ён прывітаў новых супрацоўнікаў пасольства і канкрэтна абмеркаваў шэраг важных пытанняў, звязаных з работай нашай Групы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі пасольства перадалі прывітанне старшыні арганізацыі таварышу Моставу і выказалі ўдзячнасць за старанную працу на карысць беларуска-карэйскаму сяброўству.

 

Category: Беларуская Група салідарнасці з КНДР | Views: 329 | Added by: redstartvkp | Tags: DPRK ISG, Belarus
Total comments: 0
avatar