MENU

10:37
У Беларусі ўшанавалі памяць таварыша КІМ ЧЭН ІРА

   24 снежня, Мінск. /ЧЗТБ/   

 

[English] [Русский] [Беларуская]

 

16 снежня 2023 года, адбыўся памятны Online-сход Беларускага выканкама Міжнароднай групы Салідарнасці з КНДР, з нагоды дванаццатай гадавіны са дня заўчаснага адыхода з жыцця Вялікага Кіраўніка КНДР таварыша Кім Чэн Іра.

Адкрыў памятны сход Першы сакратар Беларускага выканкама Міжнароднай групы салідарнасці з КНДР таварыш Ігнат Карабань, з памятным дакладам у якім адзначыў выбітную ролю Вялікага Кіраўніка КНДР таварыша Кім Чэн Іра ў справе выхавання і станаўлення народа Карэі як у палітычным так і ў сацыялістычным накірунку.

Дзякуючы гэтым і іншым шматлікім заслугам Вялікага Кіраўніка КНДР таварыша Кім Чэн Іра, сацыялізм карэйскага узору, вытрымаў суровыя выпрабаванні ў ліхія 90-я гады дваццатага стагоддзя:

І наколькі будзе адукаваны карэйскі народ, каб у эпоху вялікага развалу разабрацца ў тым, што адбываецца і зберагчы сваю вернасць ідэалам сацыялізма не здрадзіўшы абранаму курсу.

У забеспячэнні гэтай адукаванасці народа і яго вернасці сацыялізму, належыць галоўным чынам Вялікаму Кіраўніку таварышу Кім Чэн Іру.

Зразумела, што забяспечыць такую вернасць магчыма толькі асабістым прыкладам і працай на карысць Радзімы і яе народа. І таварыш Кім Чэн Ір падаваў такі прыклад бесперапынна, такім чынам дзякуючы гэтаму за такім Правадыром хочацца ісці наперад таксама і ў наш час.

Далей слова ўзяў Другі Сакратар па ідэалогіі Беларускага выканкама Міжнароднай групы Салідарнасці з КНДР таварыш Піліп Коласаў, ён адзначыў, што пераемнасць у справе кіраўніцтва, калі Вялікі Правадыр таварыш Кім Ір Сэн рыхтаваў таварыша Кім Чэн Іра да кіравання дзяржавай і партыяй ёсць вялікая справа, дзякуючы якой усталявалася надзейная база для умацавання справы сацыялістычнага будаўніцтва і рэвалюцыі.

Category: Other Languages | Views: 182 | Added by: redstartvkp | Tags: DPRK, Kim Jong Il, DPRK ISG, Korea
Total comments: 0
avatar